Уцёкі з пекла
Не збіраўся гэтым разам пісаць пра апошнюю вайну. Але напярэдадні 22 чэрвеня атрымаў сумную навіну. На 99-м годзе жыцця сышоў у іншасвет адзін з апошніх вязняў канцлагера для савецкіх ваеннапалонных Шталаг 352 у сталічнай Масюкоўшчыне, даследчык яго гісторыі Барыс Папоў. За тры тыдні да гэтага я паспеў узяць у яго інтэрв’ю. Проста для параўнання: у Шталагу 352 пацверджана загінула сама меней 80 000 чалавек, а ў сусветна вядомым Бухенвальдзе – 50 000. У памяць пра ветэрана пішу гэтую калонку. У першыя месяцы савецка-германскай вайны у палон трапіла каля трох мільёнаў чырвонаармейцаў. Да 1942 года дажыло менш за паўтары мільёны. І нават дзіва, што столькі. Немцы проста не разлічвалі, што столькі салдат трапіць да іх палон, яны ж самі хадзілі па нашых вясковых гасподах і прасілі “матка, млека, яйка”. Што ж прымушала палонных трымацца за жыццё? Надзея на тое, што ёсць шанец вырвацца з пекла. І такія прыклады паспяховых уцёкаў былі, пра іх потым палонныя складалі паданні. Камендант Шталагу 352 быў вельмі жорсткім і фанабэрыстым чалавекам. Ён любіў выязджаць на стрэльбішча, дзе ахова канцлагера не толькі здавала нарматывы, але і практыкавалася ў стральбе па рухомых мішэнях, то бок, па ваеннапалонных. Яго выезд падцікавалі партызаны. Шафёр здолеў вывесці аўтамабіль з-пад агню, але камендант атрымаў раненне ў нагу. Пасля гэтага ён запатрабаваў ад камандавання браневікі для такіх выездаў. Яму і далі два трафейныя савецкія браневікі, якія яшчэ трэба было давесці да ладу. У Шталагу, які знаходзіўся ў былой савецкай вайсковай частцы, з палонных сабралі брыгаду механікаў, пад майстэрню занялі клуб. Неўзабаве браневікі адрамантавалі, але ўсё адно яны вымагалі штодзённага абслугоўвання і дагляду. Палонных механікаў падчас працы ахоўвалі ўкраінскія паліцыянты. Вось яны разам з імі і дамовіліся здзейсніцца дзёрзкія ўцёкі на браневіках. Падчас “нямецкага абеду” украінцы прынесці два буйнакаліберныя кулямёты і колькі аўтаматаў. Пятнаццаць, разам з паліцыянтамі, узброеных палонных селі ў два браневікі і рушылі да брамы. Гатовыя былі тараніць, страляць, але хапіла ўмоўнага сігналу клаксона, якім карыстаўся камендант, калі ехаў на стрэльбішча. Браневікі заглухлі праз колькі кіламетраў ад Шталагу. Уцекачы забыліся адкрыць браню над радыятарамі ахалоджвання. Давялося разам са зброяй сыходзіць у лес. Толькі дваіх уцекачоў немцы дагналі і забілі. Іншыя ўцёкі былі нават мастацкімі. У 1942 годзе, калі плынь палонных практычна перапынілася, у Шталагу пайшлі паслабленні. Дазволілі стварыць так званы “Канцэрт-барак”, у якім сабралі таленавітых артыстаў, спевакоў, музыкаў, цыркавых артыстаў. Там абсталявалі сцэну. Для палонных паказвалі спектаклі, ладзілі канцэрты. Праўда, часцей артысты вымушаныя былі весяліць салдатаў нямецкага гарнізона. Аднак удзел у мастацкай самадзейнасці не вызваляў ад працы. Група цыркавых акрабатаў таксама хадзіла ў навакольныя лясы на нарыхтоўку драўніны. Штораз, калі канвой абедаў, акрабаты раскладалі для немцаў вогнішча і ладзілі для іх прадстаўленне – скакалі, кідалі адзін аднога праз агонь. І вось аднойчы яны падкінулі ў вогнішча паболей свежых яловых галін. Паваліў дым. Акрабаты эфектна адзін за адным скочылі праз сальта над вогнішчам. Калі канвойныя працерлі вочы, і вецер знёс дым, то высветлілася, што акрабаты ўцяклі. Аб’явіліся ўжо ў партызанаў. Ну, а канвойных немцаў выправілі на фронт. Вось пераказамі такіх гісторый падтрымлівалі сябе палонныя. Калі чалавека трымаюць у няволі, ён штодня думае пра тое, як уцячы з яе, і часу ў яго шмат.
- Положен ли молодым специалистам отдых перед началом работы? Ответ Минтруда
- У ведущего Top Gear Джереми Кларксона выявили агрессивную форму рака
- Киноафиша Пинска: «Властелины Вселенной», «Майкл», «Холоп 3» и новые мультфильмы
- В Брянской области под удар беспилотника попал автобус с детской футбольной командой из Гомеля: погибла женщина, ранены дети
- «Друзья с характером»: в «Евроопт» и «Хит!» стартовала коллекция плюшевых героев с разными эмоциями
- С 8 июля в Пинске запретят установку антенн и конструкций на фасадах домов на главных улицах








