Свята яднае
Запрасілі мяне і яшчэ некалькіх беларускіх пісьменнікаў украінскія сябры-літаратары да сябе ў госці на Дзень горада ў Чарнігаў, які святкуюць 21 верасня ў дзень, калі савецкія войскі выгналі са старажытнага горада ў 1943 годзе нямецкіх акупантаў. Чаму ж не прыехаць, не паўдзельнічаць у культурніцкіх мерапрыемствах нашых паўднёвых суседзяў. У горадзе, як мае быць, лунаюць сцягі, транспаранты, дым ад мангалаў, намёты з пітвом і прысмакамі, столікі, вялікая сцэна з музыкамі. Украінцы нават наш сцяг на галоўнай плошчы павесілі нароўні са сваім і са сцягам Еўрасаюза. Моўных праблем няма – беларус украінца без перакладчыка заўсёды разумее. Нездарма з ранняга сярэднявечча жывём разам у адных і тых жа дзяржавах, пачынаючы ад Кіеўскага княства праз Вялікае княства літоўскае, Рэч паспалітую, Расійскую імперыю і, заканчваючы СССР. Але нам адразу ў святочны тлум кідацца нельга, у нас адпачатку запланаваны круглы стол з украінскімі калегамі на тэму “Літаратура ва ўмовах гібрыдных войнаў” і адкрыццё мастацкай выставы. Фае Чарнігаўскага моладзевага цэнтра. Пяць украінскіх, пяць беларускіх пісьменнікаў за адным сталом. Некалькі гадзін спрачаліся па тэме ў прысутнасці слухачоў і журналістаў. Размова атрымалася цікавая. Не зацыкліваліся на сённяшнім дні. Пагадзіліся, што гібрыдная вайна не прыдумка сучасных палітыкаў, а апісаная яна яшчэ ў Бібліі, калі на старажытных егіпцянаў за тое, што не хацелі адпускаць з палону габрэяў, абрынуліся сем караў ягіпецкіх. Потым беларусы асцярожна, каб не моцна пакрыўдзіць гаспадароў свята, прамацвалі тэму польска-беларуска-казацкіх войнаў часоў Багдана Хмяльніцкага, апісаную Мікалаем Гогалем у “Тарасе Бульбе” з расійска-украінскіх пазіцый. Тады з Украіны да нас перабіраліся, у цяперашняй тэрміналогіі “ветлівыя людзі” – тагачасныя манахі-агітатары, і падбухторвалі нашу басоту-галоту сярод жыхароў Пінска, Мазыра, іншых гарадоў Палесся паўстаць супраць законнай улады караля і вялікага князя, штурмаваць ратушы -- адміністрацыйныя будынкі, ды перайсці пад скіпетр расійскага цара, маўляў, тады вам будзе шчасце. Пасля штурмаў ратуш у гарады ўрываліся казакі ці царскія стральцы. Адзін у адзін, як гэта адбывалася на Данбасе ў нашы часы. Што з гэтага атрымалася, можна меркаваць з назвы таго перыяду нашай гісторыі “Патоп”. Тады насельніцтва Усходняй Беларусі зменшылася напалову, а Заходняй на траціну. Большасць забілі акупанты, а палонных беларусаў майстроў-спецыялістаў пагналі ў Маскву без магчымасці калі-небудзь вярнуцца на Радзіму. Там яны збудавалі Нова-Іерусалімскі манастыр на Істры, Каломенскі палац, Круціцкі церамок у Маскве, працавалі ў Аружэйнай палаце, друкавалі кнігі, выраблялі паліхромную кафлю для храмаў, крамля і баярскіх палатаў, рэзалі з дрэва і залацілі баракальныя іканастасы. Стварылі добрую частку мастацка-культурнай спадчыны, якую ў Расіі цяпер прадстаўляюць турыстам. Пасля таго палону дзясятую частку масквічоў у канцы XVII стагоддзя складалі ўраджэнцы Беларусі. Нават існавалі некалькі адмысловых “слабодаў”, з адной з іх, дарэчы, паходзілі і продкі знакамітага ў савецкі час Уладзіміра Высоцкага. Ад тых часоў і прыжылося класічнае для сённяшняй Масквы беларускае “што” замест літаратурнага “что”. Пасля круглага стала беларускія пісьменнікі з украінскімі арганічна ўліліся ў чарнігаўскае свята. Сядзелі на Дзісне, глядзелі на месяц над ракой і згадвалі Лэсю Украінку, якая пэўны час жыла ў Мінску, ды Францішка Багушэвіча, які пасля паўстання 1863 года хаваўся – працаваў юрыстам у Чарнігаве.
- Смартфоны серии Huawei Pura 90s показали на Неделе Моды в Париже. Предзаказы в Беларуси уже стартовали
- В Пинске с 3 августа перекроют перекрёсток Завальной и Зои Космодемьянской
- Вы всё равно идёте за покупками. Почему бы не вернуться со 150 000 рублей?
- В Пинске пьяная женщина повредила припаркованный на ночь автомобиль (видео)
- Turkish Airlines возвращается в Минск спустя 4 года: рейсы начнутся с 21 сентября
- Осторожно, TikTok: ИИ-врачи заполонили соцсети сомнительными советами








