pkgazeta
pkgazeta

Поиск по новостям

Поиск по каталогу

“Рэвізор”

“Рэвізор”

15.06.2020, 10:29 Просмотров 2018

Ёсць у мяне сябра – пісьменнік. Але ж з прыўкраснага пісьменства ў сённяшнім свеце не пражывеш. Вось ён і ўладкаваўся журналістам. Не абы куды, а ў галоўную дзяржаўную газету краіны. Рабіў чарнавую журналісцкую працу – пісаў справаздачы з прэсавых канферэнцый, з адкрыцця выстаў, прэзентацый кніг. У сталіцы тэм шмат, але, каб не страціць кваліфікацыю, вёў у газеце дзве калонкі. Пісаў іх таленавіта, як маленькія апавяданні. Ішоў час, і нарэшце майго сябра выклікаў да сябе галоўны рэдактар галоўнай газеты краіны, павіншаваў з тым, што той дажыў да пенсіі. Сказаў, што маладым месца трэба саступаць. А як бонус, прапанаваў яму пакінуць за сабой дзве калонкі на тыдзень – пішы, бо ў цябе гэта добра атрымліваецца, а мы друкаваць будзем. Мой сябра пенсіі ўзрадаваўся. Сабраў свае рыбалоўныя прылады, ноўтбук і паехаў у дзедаў дом на Віцебшчыне, бо даўно марыў пажыць у вясковай хаце продкаў. Журналісту заўсёды трэба падсілкоўвацца рэаліямі жыцця. І вось пасля тлумнай сталіцы з мностваў тэм мой сябра апынуўся ў ціхай вёсцы, дзе, калі ў каго каза адвязалася і ў лесе згубілася, то гэта ўжо галоўная навіна на тыдзень. А пісаць у газету па дзве калонкі раз на сем дзён усё адно трэба, калі хочаш, каб табе грошы плацілі. І вось мой сябра кожную раніцу садзіўся на ровар, браў з сабой рыбалоўныя прылады і кампутар. Убачыў па дарозе, што мост праз рачулку абваліўся. Закінуў вуды ў возера, клавіятуру на калені паставіў і напісаў калонку. Пра рэальную бабулю са сваёй вёскі, якая паднялася з раніцы, курэй пакарміла, грады працерабіла, прыбралася ў хаце, схадзіла да крамы, купіла бутэльку салодкага віна, кілбасу, сасісак для коціка, стол накрыла і села чакаць, бо ў яе дзень нараджэння. І толькі ў канцы калонкі высвятляецца, што да яе не здолела дайсці ў госці сястра з суседняй вёскі, бо мост абваліўся. І прозвішча бабулі сапраўднае, і вёска рэальная названая, і раён. Другі раз згледзеў, што помнік ахвярам вайны ў суседняй вёсцы разбураецца, і пра гэта напісаў. А пасля выхаду калонак будаўнікі з’яўляліся, мост рамантавалі, помнік аператыўна аднавілі. І ніхто не ведаў, што аўтар гэтых калонак побач жыве, бо ніколі сваім пасведчаннем не махаў. Тэксты ён у сваю газету адпраўляў электроннай поштай. Толькі інтэрнэт у дзедавай хаце няўстойлівы, праз дротавы тэлефон падключаны. Колькі заявак сувязістам пісаў, але тыя адмаўляліся аптычны кабель падводзіць, бо да месца падключэння трэба траншэю трыста метраў капаць. І вось аднойчы ненадзейны інтэрнэт “накрыўся”. Давялося сядаць на ровар, ехаць у рэдакцыю раённай газеты, паказаць пасведчанне і прасіць калег дапамагчы адправіць тэкст. Вядома ж, дапамаглі. Вярнуўся мой сябра ў вёску, а перад хатай яго ўжо чакаў вялізны чорны пазадарожнік, з якога кінулася салідная заплаканая жанчына і наўпрост спыталася: “Скажыце, калі ласка, хто вам замовіў мяне знішчыць?” “А вы, уласна кажучы, хто?” – здзівіўся мой сябар. Нарэшце ўсё высветлілася. Жанчына была старшынёй мясцовага райвыканкама. Яна цэлы месяц жыла ў жаху, бо не ведала, чаму гэта раптам галоўная газета краіны рэгулярна два разы на тыдзень друкуе негатыў пра яе раён, вырашыла, што нехта вельмі ўплывовы вырашыў зжыць яе з пасады. Мой сябра напаіў мясцовую начальніцу кавай з бальзамам, супакоіў, расказаў усё, як яно было. На развітанне старшыня папрасіла яго больш такога не пісаць у газету, а звяртацца адразу да яе. На раніцу мой сябра прачнуўся ад гуку рухавіка. Невялікі экскаватар капаў да ягонае хаты траншэю, у якую сувязісты ўкладалі оптавалаконны кабель.

Расскажем о Вас всему городу