pkgazeta
pkgazeta

Поиск по новостям

Поиск по каталогу

Рэканструктары

Рэканструктары

25.02.2020, 14:16 Просмотров 836

Пару дзясяткаў гадоў таму да тэрміна “рэканструктары”, калі пісаў пра іх, абавязкова даводзіліся дадаваць  яшчэ адно слова “гістарычныя рэканструктары”. Цяпер такая неабходнасць адвалілася. Нават незаангажаваны ў гістарычных падзеях беларус адразу зразумее, што гаворка вядзецца пра тых энтузіястаў, хто спрабуе аднавіць рэаліі побыту, а часцей, вайсковых дзеянняў былых эпох, а то і іншых народаў. Так, у нас сёння існуюць клубы гістарычнай рэканструкцыі жыцця паўночна-амерыканскіх індзейцаў -- у вольны ад працы час і пад спрыяльнае надвор’е людзі з’язджаюць у лес, носяць упрыгожванне з пер’еў, закопваюць тамагаўк вайны, паляць люльку міру і жывуць з сем’ямі ў вігвамах, гатуюць ежу на вогнішчы. Іншыя аднаўляюць узбраенне часоў Рымскай імперыі, гуртуюцца ў легіён і б’юцца з барбарамі. Ёсць аматары сярэднявечча – самі вырабляюць рыцарскія абладункі: шаломы, кальчугі, мячы, вучацца скакаць на канях, праводзяць рыцарскія турніры часоў Вялікага Княства Літоўскага. Дарэчы, такіх коней, якіх цяпер называюць “цяжкавозамі”, сядлалі нашы і іншыя еўрапейскія рыцары. Паспрабуй несці на сабе ў бітве вершніка і вагу ягонае зброі. Гэта потым, з’явіліся элегантныя арабскія скакуны для лёгка ўзброеных лучнікаў. Моду на іх мы перанялі ад крымскіх татар, калі частка з іх перайшла на службу да нас падчас панавання Вітаўта Вялікага незадоўга да вырашальнай бітвы славянаў з нямецкім Крыжацкім ордэнам пад Грунвальдам, калі аб’яднаныя беларуска-польскія войскі разграмілі немцаў ушчэнт. І потым нага ўзброенага германца не ступала на нашыя землі ажно 500 гадоў, да самой Першай сусветнай вайны. Існуюць і аматары аднаўлення падзей вайны 1812 года, калі палова беларусаў змагалася на баку Напалеона Банапарта, а палова ваявала на баку Расійскай імперыі. У межах аднаго рэканструктарскага клуба мірна ўжываюцца тыя, хто ўвасабляе сабой гусараў з палка Дамініка Радзівіла, прыхільніка французскага імператара, які абяцаў аднавіць незалежнасць нашай дзяржавы, і гусары Мінскага – Літоўскага, палка са складу Расійскай імперскай арміі. Шмат хто з рэканструктараў аднаўляе падзеі Першай сусветнай вайны, якая канчаткова змяніла традыцыйнае жыццё беларускага сялянства ў бок урбанізацыі. Больш за мільён бежанцаў выгнаных уладамі ў глыбіню Расійскай імперыі, пасля чаго іх хаты і запасы харчоў спальвалі адступаючыя вайскоўцы, пастоі замежных войскаў у нашых гарадах, мястэчках, вёсках. Менавіта тады з’явіліся першыя валютчыкі. Аднак, найбольш пашыраная сёння рэканструкцыя часоў Другой сусветнай вайны. Чырвонаармейцы і салдаты Вермахта з клубаў сыходзяцца ў рэканструкцыі баёў Другой сусветнай на розных пляцоўках, дзе насамрэч адбываліся лёсавызначальныя баі. Першае ўражанне ў мяне на прыкладзе пабачанай рэканструкцыі пачатку вайны ў Брэсцкай крэпасці, што немцы несмяротныя. Колькі “нашыя” па іх не стралялі, ніхто не паміраў. Затое чырвонаармейцы валіліся пачкамі ад кожнай нямецкай чаргі. Пытанне для мяне вырашылася, калі была магчымасць пагутарыць з рэканструктарамі. Выявілася, што нямецкая форма тых часоў каштуе значна даражэй за чырвонаармейскую, і яе цяжэй набыць. Вось таму “немцаў” на рэканструкцыі ўдзельнічае значна меней. Заб’еш аднаго – а далей што рабіць? Хто захопіць Брэсцкую крэпасць згодна з гістарычнай праўдай? Ганаровыя госці -- расійскія рэканструктары, аддаюць перавагу вобразам чырвонаармейцаў. Вось і даводзіцца беларускім рэканструктарам максімальна  запаўняць нямецкую нішу. Пройдзе яшчэ колькі дзясяткаў гадоў, і падзеі той вайны стануць такімі ж далёкімі, як войны часоў Напалеона.

Расскажем о Вас всему городу