Мова адзення
Па мне, чалавек перастаў быць жывёлай, калі прыдумаў вопратку і першыя аксесуары. Паводле тэорыі эвалюцыі Чарлза Дарвіна, людзі, трапіўшы ў не вельмі спрыяльны клімат, каб не мерзнуць, мусілі адгадаваць на сваім целе больш густую і даўжэйшую поўсць. Каб магчы абараніцца – вастрэйшыя кіпцюры. Гэтага не здарылася. Чалавек пачаў мяняць прыроду пад сябе, прыдумаў зброю, з яе дапамогай стаў паляваць, а сагравацца здагадаўся звярынымі скурамі і футрамі. Вось так і пачалася гісторыя адзення, а разам з ёй і мода, і мова вопраткі. Калі ўсе голыя, то чым вылучышся сярод супляменнікаў? Нічым. А вось вопратка пачала надаваць сацыяльны статус. Носіш скуру маманта, то гэта не прэстыжна. Скуры той застаецца шмат пасля ўдалага калектыўнага палявання. На ўсё племя хопіць. А, калі на табе мядзведжае футра, то ты – адважны паляўнічы, здолеў мядзведзя “заваліць”. Потым людзі навучыліся шыць, ткаць, фарбаваць ніткі, вышываць, з’явіліся ўпрыгожванні, статусныя рэчы. І нават манаполія на колер адзення. Так, пурпур у вопратцы маглі сабе дазволіць у Старажытным Рыме і ў Візантыі толькі ў сям’і імператара. Тогі насілі сенатары-патрыцыі. Легіянеры – чырвоныя плашчы, гэта, каб вораг не мог пабачыць падчас бою іх кроў. Прадстаўнікі антычных цывілізацый грэбліва ставіліся да штаноў, лічылі іх выключна варварскім адзеннем. А нашыя продкі і былі тымі самымі варварамі, якія запазычылі штаны ў качэўнікаў – іх вынаходнікаў. Качэўнік большую частку жыцця праводзіў верхам на кані, а ездзілі без сёдлаў. Рымскія легіянеры ваявалі выдатна ў чыстым полі. А вось прадзірацца скрозь калючыя хмызы ў германскіх лясах без штаноў – задавальненне сумнеўнае. Так нарэшце ўсе еўрапейскія мужчыны і сталі іх насіць. У Сярэднявеччы, у часы Адраджэння, Асветніцтва мова адзення дасягнула свайго росквіту. Сяляне хадзілі ў нацыянальных самаробных строях. Па арнаментах вышыванак можна было беспамылкова дазнацца, з якіх мясцінаў яе ўладальнік-уладальніца, а па самой вопратцы – сямейны і сацыяльны стан. Гараджане – рамеснікі апраналіся прыкладна аднолькава па ўсёй Еўропе згодна са сваімі прафесіямі. Так, у беларускіх гарадах медык па-за сваім домам мусіў насіць зялёны плашч, каб людзі маглі яго заўважыць, як заўважаем мы цяпер аўтамабіль “хуткай дапамогі”. Наша шляхта або прытрымлівалася агульнаеўрапейскай моды ў адзенні, або насіла парадны, так званы, “сармацкі строй”. Абавязковым элементам адзення была халодная зброя, шабля. Ну, а розныя шляхецкія прычындалы – у сённяшнім разуменні – аксесуары, кшталту табакерак, парахаўніцаў у залежнасці ад мастацкага аздаблення служылі паказчыкам сацыяльнага статусу. Да іх адносіліся і сталовыя прыборы. Нажы, відэльцы не ўваходзілі ў гасцявую сервіроўку стала нават у магнацкім асяродку. Кожны госць з’яўляўся са сваімі прыборамі, якія вазіў у несесеры. Дамы пазначалі ў сваёй вопратцы самыя розныя пасланні кавалерам. Схаваны сэнс мелі колер сукенкі, яе дэталі, капялюш, прыколаты букецік або брошка, палажэнне веера – замужам уладальніца, або знаходзіцца ў вольным пошуку; гатовая, ці не, да інтымных адносін. Вопратка і жэсты загадзя давалі адказ на самыя далікатныя пытанні. Нажаль, з часамі глабалізацыі мужчыны і жанчыны ва ўсім свеце сталі насіць уніфікаваную вопратку, забыліся на яе мову. Хіба толькі, вайскоўцы і святары захавалі традыцыю. А пра сацыяльны статус сучаснага чалавека яшчэ нешта можа сказаць марка яго аўтамабіля, мадэль гадзінніка ды тэлефона.
- Август стал самым жарким месяцем за всю историю наблюдений
- Биологи выяснили, какое насекомое кусает больнее всего
- В Пинске пройдёт ярмарка «Янтарная гроздь винограда-2026»
- В Пинске пройдёт конкурс красоты женских волос «Полесяночка краса — длинная коса»
- Сосиски за 3,69 рубля! Заглядывайте на «Желтые пятницы и субботы» в «Хит!» 11 и 12 сентября!
- Штрафы за пропуски и сборы для школы: в Минобразования прокомментировали обсуждаемые темы








