Memento mori
15.11.2018Звычайна стараюся напісаць у калонку нашай газеты штосьці пазітыўнае, кранальнае, ці пазнавальнае. Але сёння буду пра смерць. Нездарма ж мудрыя старажытныя рымляне прыдумалі вельмі кароткую прымаўку MEMENTO MORI – памятай пра смерць. А мы жывём з думкай, якую больш за сто…
Подробнее ...Дзядзька Якуб
08.11.2018На мінулым тыдні ў Беларусі адзначылі чарговую гадавіну з дня народзінаў Якуба Коласа. Пісьменнік настолькі вядомы, што нават на магіле напісаны толькі ягоны літаратурны псеўданім і даты жыцця, больш нічога. Нават сапраўднае прозвішча – Міцкевіч, не пазначанае. Кожны сам…
Подробнее ...Як войска дзялілі
31.10.2018Роўна 27 гадоў таму, у такія ж змрочныя восеньскія дні адбываўся вельмі важны працэс. Савецкі Саюз ужо спыніў сваё існаванне, з’явіліся новыя незалежныя дзяржавы, а вось Савецкае войска засталося. Трэба было нешта з гэтым рабіць, бо салдат нехта карміць мусіць, вучэнні з…
Подробнее ...Усюдыіснае вока
24.10.2018Некалі зусім даўно, а дакладней, у 1964 годзе, пайшоў я ў першы клас. А гэта для дзіцёнка, які ані дня не хадзіў у дзіцячы садок, вялізны стрэс. І на адным з урокаў мая першая настаўніца сказала прыкладна наступнае. Маўляў, яна цяпер таксама, як і бацькі, адказвае за нашы…
Подробнее ...Наша месца ў свеце
17.10.2018Журналісты ў сваім прафесійным асяродку нярэдка падзяляюць калегаў на так званых “чарнушнікаў” і “пазітыўшчыкаў”. Маўляў, першыя пішуць толькі пра кепскае, вышукваюць недахопы. Рэч не ў тым, што “чарнушнікі” маняць, факты могуць быць і сапраўднымі, але ж карціна свету пасля…
Подробнее ...Беларускія арганы
10.10.2018У 1960-70-я гады дзяцей у храмы не пускалі, хаця афіцыйнай забароны ў БССР і не існавала, паводле канстытуцыі рэлігія лічылася прыватнай справай чалавека. Сам памятаю, як бабуля прывяла мяне малога з сёстрамі да касцёлу. Не на тое, каб мы маліліся, не на тое, каб далучыць…
Подробнее ...Чорная котка
03.10.2018Магчыма, у яе раней было іншае імя. Першы раз я ўбачыў яе ў самым канцы лета. Яна сядзела каля невялічкай крамы. Удзень тут гаспадарылі іншыя каты, якія чужынцаў і блізка не падпускалі, бо прадавачкі выносілі ім раз на дзень якой ліверкі і нават паставілі на ганку місу…
Подробнее ...Свята яднае
26.09.2018Запрасілі мяне і яшчэ некалькіх беларускіх пісьменнікаў украінскія сябры-літаратары да сябе ў госці на Дзень горада ў Чарнігаў, які святкуюць 21 верасня ў дзень, калі савецкія войскі выгналі са старажытнага горада ў 1943 годзе нямецкіх акупантаў. Чаму ж не прыехаць, не паўдзельнічаць…
Подробнее ...Нядзеля з унукам
19.09.2018У першыя дні верасня я вырашыў выправіцца з унукам на прыроду. Можа, грыбы пазбіраць, можа, пасядзець на беразе з вудамі. Аднак, калі мы сустрэліся ў Мінску, то ў яго ўжо быў свой план на выходныя. Я сам вінаваты, на пачатку лета “падсадзіў” малога на тэму вайны, калі звазіў…
Подробнее ...Забытае свята
12.09.2018Ёсць у нашай мове слова “заручыны”. Сэнс яго не забыўся. А вось само свята практычна сышло з ужытку сённяшніх беларусаў. Сапраўды, цяжка сабе ўявіць, каб сучасны малады чалавек засылаў да сваёй абранніцы і яе бацькоў сватоў, якія ўсур’ёз абмяркоўвалі б магчымасць далейшага…
Подробнее ...Першыя дні верасня
05.09.2018Калі сучаснаму беларусу назваць дату 1 верасня, то ён адразу адкажа, што гэта Дзень ведаў, дзень, калі дзеці пасля вакацый ідуць у школу. І толькі, калі ўдакладніць, што гаворка ідзе пра 1 верасня 1939 года, то ён прыгадае, што ў гэты дзень пачалася Другая сусветная вайна.…
Подробнее ...Навясны замок
29.08.2018Старыя людзі любяць згадваць былое. Вось, напрыклад, захапляюцца тым, што даўней у вёсках пра замкі людзі не ведалі. Як пайшлі гаспадары з хаты на працу, то дзверы кійком падперлі і ўсё. Прыйдзе прыстойны чалавек, паглядзіць і адразу зразумее, што гаспадароў у хаце няма.…
Подробнее ...Жадаць і рабіць
22.08.2018Як заведзена казаць у народзе: “Хто ж сваім дзецям кепскага жадае?” І сапраўды, усе мы любім сваіх дзяцей, жадаем ім толькі лепшага. Зрэшты, адна з галоўнейшых задач чалавека -- выхаваць наступнае пакаленне. Аднак, жадаць добрага і рабіць добрае – рэчы розныя. Дзеці падрастаюць,…
Подробнее ...Апошні дзень Якуба Коласа
15.08.2018Якуб Колас, сапраўднае яго імя і прозвішча Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч, пайшоў з жыцця 13 жніўня 1956 года. Ён быў і застаецца для беларусаў сапраўдным сімвалам нацыі поруч з другім паэтычным геніем – Янкам Купалам. Правесці народнага паэта ў апошні жыццёвы шлях на Цэнтральную…
Подробнее ...Палескі кірмаш
08.08.2018Палескае ваяводства у міжваеннай Польшчы з адміністрацыйным цэнтрам у Пінску з’яўлялася самым вялікім па тэрыторыі ва ўсёй адноўленай у 1918 годзе Рэчы Паспалітай. З падручнікаў савецкіх часоў укаранілася думка, што пры даваеннай Польшчы яе ўлады свядома не клапаціліся пра…
Подробнее ...







