pkgazeta
pkgazeta

Поиск по новостям

Поиск по каталогу

Расскажем о Вас всему городу
Колонка редактора

Дарога

14.08.2020

Адзін з самых знакамітых архітэктараў свету – француз Ле Карбюзье пісаў, што ўсе вуліцы старых еўрапейскіх гарадоў пракладзеныя літаральна асламі. Маўляў, аслы, якія былі асноўнымі цяглавымі жывёламі ў мінулым, ішлі так, як ім было лягчэй – абыходзілі пагоркі, ішлі да тых…

Подробнее ...

Жыгімонту Аўгусту – 500

07.08.2020

1 жніўня 1520 года нарадзіўся Жыгімонт Аўгуст -- наш апошні вялікі князь і кароль з дынастыі Ягелонаў. Ягонае кіраванне прыпала на час Рэфармацыі і так званага Залатога Веку нашай краіны. Вялікім князем літоўскім яго абралі дзіцёнкам у 1529 годзе яшчэ пры жыцці бацькі, таксама…

Подробнее ...

Флоцкая нацыя

31.07.2020

У беларусаў няма свайго мора. І тым больш, няма свайго ваенна-марскога флоту. Але ж на дзіва ў мінулую нядзелю карыстальнікі сацыяльных сетак масава пачалі згадваць, што такое свята, як Дзень ваенна-марскога флоту, існуе. І нават віншавалі адзін аднога з ім. Цікава, што…

Подробнее ...

Чароўнае люстэрка

28.07.2020

Сярод пакалення сённяшніх трыццацігадовых існуе жарт. Маўляў, у іх было цяжкое дзяцінства – кампутарныя цацкі пад DOS. Для маладзейшых патлумачу, гэта такая аперцыйная сістэма, што папярэднічала сённяшнім. Ну, а старэйшае пакаленне і такіх цацак не мела, бо не было тады…

Подробнее ...

Браслаўскія хутары

23.07.2020

Гадоў дзесяць таму мая пляменніца купіла хутар на Браслаўшчыне за пару кіламетраў ад возера. З малымі дзецьмі ўлетку тое, што трэба. Вось з таго часу я раз на год і завітваю да яе на пару дзён. Мясціны надзвычай прыгожыя. Жыццё на мясцовых хутарах не бруіла ўжо, вядома,…

Подробнее ...

І вы расказвайце…

14.07.2020

Мы чуем ад людзей узнёслыя, пранікнёныя словы. Вось толькі прыгажосці, пачутыя ад чалавека адной прафесіі, аднаго захаплення не заўсёды роўныя словам чалавека іншай прафесіі і іншага захаплення… Аднойчы, калі я яшчэ працаваў на тэлебачанні, мне давялося рабіць дакументальны…

Подробнее ...

Фальшывыя грошы

07.07.2020

Мне было гадоў дзесяць, калі аднойчы у бацькоў не хапіла грошай, каб купіць мне чарговую цацку, якую, цяпер і не згадаю. І вось тады я абсалютна шчыра сказаў маці, што дзяржава ў нас дурная. Ну чаму не надрукуюць грошай столькі, каб усім на ўсё хапіла? Чамусьці мне ўяўляліся…

Подробнее ...

Уцёкі з пекла

01.07.2020

Не збіраўся гэтым разам пісаць пра апошнюю вайну. Але напярэдадні 22 чэрвеня атрымаў сумную навіну. На 99-м годзе жыцця сышоў у іншасвет адзін з апошніх вязняў канцлагера для савецкіх ваеннапалонных Шталаг 352 у сталічнай Масюкоўшчыне, даследчык яго гісторыі Барыс Папоў.…

Подробнее ...

Кіно і немцы

23.06.2020

Ёсць пэўныя фільмы, якія круцяць у тэлевізійным эфіры напярэдадні знакавых дат. Так, апошнія гады перад 22 чэрвеня – пачаткам савецка-германскай вайны, абавязкова пакажуць стужку 2010 года выпуску “Брэсцкая крэпасць”. З Брэсцкай крэпасцю ў мяне не толькі мастацкая повязь…

Подробнее ...

Крэдытная гісторыя

19.06.2020

Памятаю, бацька вучыў мяне, маўляў, старайся на пазычаць грошы, бо бярэш чужыя і на кароткі час, а аддаваць давядзецца свае і назаўсёды. Слушная парада, але, нажаль, сённяшні свет уладкаваны так, што без крэдытаў абысціся цяжка. Крэдытаванне ўзнікла нават раней за самі…

Подробнее ...

“Рэвізор”

15.06.2020

Ёсць у мяне сябра – пісьменнік. Але ж з прыўкраснага пісьменства ў сённяшнім свеце не пражывеш. Вось ён і ўладкаваўся журналістам. Не абы куды, а ў галоўную дзяржаўную газету краіны. Рабіў чарнавую журналісцкую працу – пісаў справаздачы з прэсавых канферэнцый, з адкрыцця…

Подробнее ...

Запланаваныя падарожжы

31.05.2020

На цяперашняе лета шмат у каго з беларусаў меліся свае планы на адпачынак. Нехта загадзя выкупіў туры на Міжземнае, Чырвонае, Чорнае, Балтыйскае мора, каб крыху зэканоміць. Рыхтаваліся пакаваць рэчы аматары перасоўвацца па замежжы аўтастопам. Студэнты лінгвістычных факультэтаў…

Подробнее ...

Палац Бутрымовіча

26.05.2020

Пінск лічыцца самым “марскім” горадам Беларусі. Сапраўды, адсюль ляжыць водны шлях, як у Балтыку, так і ў Чорнае мора. А яшчэ Піншчына лічыцца краем самых прадпрымальных грамадзян Беларусі. Варта прайсціся па рынках буйных гарадоў краіны і пераканацца, што шыльдачка з надпісам…

Подробнее ...

Паляванне на метал

19.05.2020

Пад невялікай крамай на дачах штодня тусуецца мужчынская кампанія. У адрозненні ад гарадскіх аматараў выпіць яны “капейкі не страляюць” і з гонарам называюць сябе “мужчынамі самастаяцельнымі”. Аднойчы адзін з іх папрасіў мяне пазычыць яму на пляшку гарэлкі. Першы раз я заўсёды…

Подробнее ...

Вайна без правіл

14.05.2020

Дзень Перамогі 9 мая безумоўна вялікі дзень для ўсёй Еўропы. Менавіта тады афіцыйна скончылася вайна з гітлераўскай Германіяй для народаў Савецкага Саюза, Вялікабрытаніі, Злучаных Штатаў Амерыкі, ну, і для іншых нашых суседзяў па Старым Свеце. У кожнай нацыі існуе свая праўда…

Подробнее ...