pkgazeta
pkgazeta

Поиск по новостям

Поиск по каталогу

Каштанка супраць Му-му

Каштанка супраць Му-му

21.06.2019, 10:01 Просмотров 1005

Кожны з нас са школьнай праграмы памятае два цудоўныя апавяданні пра сабакаў рускіх пісьменнікаў “Каштанка” Антона Чэхава і “Му-му” Івана Тургенева. Памятаеце сюжэты? У Чэхава Каштанка губляе гаспадара, блукае, яе падбірае дрэсіроўшчык і робіць з яе цыркавую зорку. Падчас аднаго з нумароў ранейшы гаспадар пазнае сабаку на цыркавой арэне, кліча, і Каштанка радасна бяжыць да яго па сходах на вачах гледачоў. Практычна, галівудская гісторыя са шчаслівым канцом, якую Антон Чэхаў напісаў у тыя часы, калі яшчэ і Галівуда, як такога, не існавала. Самае цікавае, што гісторыя Каштанкі не выдуманая, а ўзятая з жыцця. Яе пісьменніку расказаў знакаміты цыркавы дрэсіроўшчык Дураў, а ранейшым гаспадаром Каштанкі выявіўся небагаты цясляр. Школьнікі ліюць слёзы радасці, калі даходзяць да апошніх радкоў апавядання, яны шчаслівыя за сабачку. А вось “Му-му” Івана Тургенева выклікае ў дзяцей слёзы пакутаў – твор змрочны і, як любяць казаць літаратурныя крытыкі, дэпрэсіўны. Хаця, і вельмі таленавіты, філасофскі, у ім, як мінімум, два паверхі. Першы – сюжэтны. Тургенеў апісвае барыню-самадурку, яе нямога прыгоннага Герасіма, якога яна прымушае кінуць усё, што яму любае. Супраціў пасіўны, жэст адчаю. Герасім топіць апошнюю блізкую яму істоту – сабачку Му-му і сыходзіць у нікуды. Дык за што Герасім патапіў Му-му? Нават мне, больш, чым даросламу, цяжка знайсці адказ на такое пытанне. А твор прапануюць да вывучэння дзецям у пятым класе. Для іх загібель Му-му страшны шок. Ім яшчэ цяжка зразумець, чаму Герасім патапіў свайго ўлюбёнага сабачку. Яны ўспрымаюць гісторыю як рэальнасць, а не іншасказ. Менавіта таму “Му-му” стаў тэмай для шматлікіх карыкатур і анекдотаў. Рэч вельмі нячастая для літаратурных герояў. У фальклёры спрабуюць знайсці свае тлумачэнні трагедыі сабачкі, ратуючыся гумарам, іроніяй ад страшнай рэальнасці апавядання Івана Тургенева. Рэч у тым, што кожны сапраўдны пісьменнік піша адно, але мае на ўвазе іншае. Так і з апавяданнем “Му-му”. У савецкі час яго паставілі ў школьную праграму адно дзеля таго, каб справядліва паказаць бесчалавечнасць прыгоннага права ў Расійскай імперыі, практычна, рабства, калі памешчык мог прадаць селяніна іншаму ўласніку нават асобна ад яго сям’і: бацькоў, жонкі і дзяцей. Але, насамрэч, праўда, чаму Герасім патапіў Му-му, знаходзіцца не на першым – гістарычным “паверсе” – на ўзроўні рэалій імперскага прыгону, а на “другім” – на ўзроўні падтэксту, падсвядомага, асабістага. Пісьменнік піша адно, што чытач успрымае як гісторыю Герасіма, але сам мае на ўвазе другое, па-за часавае. Не пра ўсё асабістае пісьменнік можа расказаць чытачу наўпрост, сваю душу ён прапануе на агляд іншасказам, праз нямога Герасіма. Насамрэч, Герасім – гэта сам Іван Тургенеў. А барыня-самадурка – ягоная маці. Яна практычна катавала сваіх сыноў з самага дзяцінства. За кожную малую правіну – розгі. Пры гэтым рабіла выгляд, што сама ледзь не памірае ад таго, як пакутуюць яе дзеці падчас пакарання, і гэтым іх потым дакарала. Забараняла практычна ўсё. Аднойчы Іван Тургенеў уцёк з дому, яго адшукалі, ізноў маці наладзіла яму экзекуцыю. Яна адну за адной закрывала яму зоны самастойнасці. Гэта маглі быць адносіны з сябрамі, дзяўчатамі. Магчыма, апошняй стала прывязанасць да сабачкі. Але і яе яна закрыла. Я не за тое, каб апавяданне “Му-му” выключылі са школьнай праграмы замежнай літаратуры. Але гэты твор пяцікласнікам чытаць зарана. А калі выкладаць яго, то абавязкова з тлумачэннямі з біяграфіі самога аўтара.

Расскажем о Вас всему городу