І вы расказвайце…
Мы чуем ад людзей узнёслыя, пранікнёныя словы. Вось толькі прыгажосці, пачутыя ад чалавека адной прафесіі, аднаго захаплення не заўсёды роўныя словам чалавека іншай прафесіі і іншага захаплення… Аднойчы, калі я яшчэ працаваў на тэлебачанні, мне давялося рабіць дакументальны фільм да юбілею Баранавіцкага авіярамонтнага завода. На ім, трэба сказаць, рамантуюць у асноўным вайсковыя самалёты. Праводзяць іх мадэрнізацыю. Першы дзень я проста прайшоўся па цэхах без камеры і аператара. Размаўляў з рабочымі, спецыялістамі, каб зразумець, каго варта потым зняць для фільма. Прыгледзеў з дзясятак чалавек, якія талкова распавядалі пра спецыяльнасць, пра гісторыю прадпрыемства. Не ў апошнюю чаргу звяртаў увагу на фотагенічнасць персанажаў, усё ж такі, іх потым трэба было паказваць у кадры. У канцы дня папярэдзіў, што заўтра прыедзем здымаць. І вось назаўтра замест рабочых у каларытнай працоўнай вопратцы я раптам пабачыў каля станкоў людзей, апранутых нібыта банкаўскія менеджары – белыя кашулі, гальштукі, глуха зашпіленыя пінжакі. Было такое ўражанне, што рабочыя ўсім заводам увечары сабраліся пайсці на вяселле. Добрая тэлевізійная карцінка працоўных будняў аказалася сапсаванай. На маю просьбу кіраўнік завода ледзь угаварыў падначаленых паздымаць гальштукі і пераапрануцца ў штодзённую спецвопратку. Кожнаму хацелася для тэлебачання выглядаць лепш, чым звычайна. Вось толькі рабочы на працоўным месцы ў гальштуку і ў святочным строі – нонсэнс. Праз колькі дзён адбылася кульмінацыя святкавання юбілею завода. Урачысты сход і канцэрт. З цэха выцягнулі самалёты, паставілі крэслы. Выступілі кіраўнік прадпрыемства, рабочыя. Усе пранікнёна казалі пра сваю адданую любоў да авіяцыі. Пра тое, як з дзяцінства марылі пра неба, пра палёт нібыта птушкі. Нават бацюшка, чыйму прыходу завод дапамагаў аднаўляць храм, правёў паралелі з нябёсамі, дзе лётаюць самалёты і нябеснымі сіламі, якія кіруюць светам. І тут слова далі аднаму з замежных заказчыкаў авіярамонтнага завода. Да мікрафона на сцэне падбег чорны як галавешка, але апрануты ў белы стройчык, белыя чаравікі і нават у белых шкарпэтках прадстаўнік адной з цэнтральна-афрыканскіх дзяржаў. Імпэтна пачаў дзякаваць усім прысутным за тое, што Беларусь прадае яго краіне мадэрнізаваныя на авіярамонтным штурмавікі. Маўляў, у яго краіне ўраду не даюць спакою партызаны, якія хаваюцца ў джунглях. Раней з імі не маглі даць рады. Але, дзякуючы беларускім самалётам, цяпер урадавыя войскі нішчаць тых партызан пачкамі. Я не ведаю, хто там у яго краіне ваюе за справядлівасць, паўстанцы ці ўрадавыя войскі. Аднак, зала знямела ад словаў замежнага госця. Беларусь пасля апошняй вайны пастаянна прэзентуе сябе, як рэспубліку-партызанку, і таму кожны прымераў сітуацыю на сябе. Стала зразумела, што за прыгожымі словамі авіярамонтнікаў пра любоў да палётаў, да авіяцыі хаваецца яшчэ адна праўда. Кожны з іх штодня робіць зброю, мэта якой -- знішчэнне людзей. І добра, калі гэтая зброя служыць тваёй краіне, знаходзіцца на мірным дзяжурстве. Але ж недзе, прададзеная за мяжу, яна і забівае. І ты разумееш, што прыклаў да гэтага руку за штодзённыя грошы. Баранавіцкія авіярамонтнікі не самотныя ў самападмане. Самыя прыгожыя словы пра прыгажосць беларускіх лясоў і палёў я чуў ад паляўнічых. Яны гадзінамі гатовыя распавядаць пра ранішнія туманы і расу. Пра цецеруковыя такавішчы. А потым забіваюць тых самых цецерукоў. Рыбакі з трымценнем у голасе прызнаюцца ў любові да нашых вадаёмаў. У той самы час усе яны сваім хобі пэўным чынам нішчаць тую самую прыроду.
- Положен ли молодым специалистам отдых перед началом работы? Ответ Минтруда
- У ведущего Top Gear Джереми Кларксона выявили агрессивную форму рака
- Киноафиша Пинска: «Властелины Вселенной», «Майкл», «Холоп 3» и новые мультфильмы
- В Брянской области под удар беспилотника попал автобус с детской футбольной командой из Гомеля: погибла женщина, ранены дети
- «Друзья с характером»: в «Евроопт» и «Хит!» стартовала коллекция плюшевых героев с разными эмоциями
- С 8 июля в Пинске запретят установку антенн и конструкций на фасадах домов на главных улицах








