Бортнікі
Пад заканчэнне гэтага высакоснага багатага на падзеі года прыйшла і добрая навіна – беларускае і польскае лясное бортніцтва нарэшце ўключылі ў Сусветны Спіс нематэрыяльных каштоўнасцяў ЮНЭСКА. І гэта мае непасрэднае дачыненне да Піншчыны, бо бортніцтва ў сучаснай Еўропе захавалася практычна толькі на Палессі і Падляшшы. Бортнік – адна са старажытных прафесій у Беларусі. Першыя пісьмовыя згадкі пра борці на нашых землях з’явіліся яшчэ ў Х стагоддзі. Неўзабаве вытворчасць мёду і воску ператварылася ў адну з самых прыбытковых галін нашай эканомікі. Так, у XVI стагоддзі борцяў у Вялікім Княстве Літоўскім было ў некалькі разоў больш, чым насельніцтва. Мёд у асноўным ішоў для вытворчасці слабаалкагольнага напою, які называўся пітны мёд. А вось воск скіроўвалі на экспарт у шчыльна населеную Заходнюю Еўропу. Там большасць свечак у храмах выраблялі з нашага воску. Так што па сённяшніх мерках мы з’яўляліся самымі буйнымі вытворцамі асвятлення сярэднявечча. Бортнік быў вельмі паважаным чалавекам у грамадстве, бо пчалу лічылі “вястункай Божай”, а пчаляр адпаведна меў праз яе сувязь з Усявышнім. Бортнікі, як і іншыя майстры, аб’ядноўваліся ў прафесійныя цэхі. Іх высокі грамадскі статус быў замацаваны заканадаўча. Так, у ІІІ Статуце Літоўскім (рэдакцыя 1588 года) галоўшчына – грашовае пакаранне за забойства бортніка складала 40 коп грошай, а за селяніна – 25 коп. Зразумела, што грашовая кампенсацыя сваякам ад вінаватага ў забойстве з’яўлялася толькі дадаткам да асноўнага пакарання. Часцей за ўсё гэта была смяротная страта “пакаранне горлам”. На свае борці кожны пчаляр ставіў уласныя знакі – “знамёны”. Есць версія, што пазнейшыя гербы нашай шляхты пайшлі менавіта ад гэтых “знамёнаў”. Нягледзячы на абарону з боку дзяржаўных законаў бортнікі шырока карысталіся так званым “звычаёвым правам”, то бок, нідзе не запісаным, але прынятым грамадствам, як даўняя справядлівая традыцыя. Так, знішчэнне пчалінага рая, а злодзеі нярэдка выпальвалі пчолаў з калоды, каб скрасці мёд, прыроўнівалася да забойства чалавека. Схопленаму на гарачым учынку рабаўніку праз пуп выпускалі вантробы, прыбівалі іх і ганялі вакол дрэва, пакуль не наматае ўсе да рэшты і не зваліцца мёртвы. Калі ж злодзей проста выдзіраў мёд і не нішчыў пчол, з ім маглі абысціся больш гуманна. Забіралі ў яго прылады з дапамогай якіх ён ускараскаўся да борцяў і пакідалі на дрэве на вышыні 5-10 метраў. Калі шанцавала, то крадзежнік самастойна спускаўся на зямлю, але часцей за ўсё зрываўся пры спуску па гладкім камлі, ламаў сабе косткі, а то і скручваў карак. Старадаўнія беларускія паданні пра паходжанне пчол сведчаць, што нашыя продкі вельмі добра ведалі, як функцыянуе рой. Адно паданне сведчыць, нібыта пчоламі сталі слёзы дзяўчыны-прыгажуні, якая сядзела на камяні пасярод мора. Паўз яе па вадзе ішоў Збаўца, пабачыў небараку, расчуліўся, і з яго вока выкацілася буйная сляза, якая адразу ператварылася ў пчаліную матку. Другое паданне кажа, нібыта Бог стварыў чмялёў, а Чорт пчолаў. Бог пазайздросціў свайму суперніку, бо ад пчол было шмат карысці, а ад чмялёў ніякай, і прапанаваў памяняцца. Чорт не пагадзіўся, тады Бог угаварыў яго даць яму ўсяго адну пчалу. Бог падзьмухаў на яе, яна ператварылася ў пчаліную матку, і за ёй паляцелі ўсе астатнія пчолы. Цікава, што ў беларускай моўнай традыцыі толькі пра чалавека і пра пчалу заведзена казаць, што яны “памерлі”, а не “здохлі”, як кажуць пра іншых жывёл. А яшчэ нярэдка драўляныя калоды – борці, палешукі вешаюць на старыя дрэвы пасярод могілак. Максім КЛІМКОВІЧ
- С 1 июля в Беларуси повышаются требования к качеству арендного жилья – с мебелью и техникой
- Велопробег «Пад сцягам Радзімы!» пройдёт в Пинске 10 мая
- Какие города Беларуси лидируют по числу жителей: рейтинг
- ПойМАЙте большую удачу! 2 КВАРТИРЫ, большие деньги, автомобиль!
- С 11 мая в Пинском районе меняются схемы пригородных автобусов — добавляются новые маршруты
- Выйти на воду по правилам: кому нужно регистрировать лодку и получать права








