pkgazeta
pkgazeta

Поиск по новостям

Поиск по каталогу

Беларуская талерантнасць

02.10.2020, 11:00 Просмотров 1111

Талерантнасць беларусаў, іх прыродная прага да парадку і чысціні на вуліцах сталі ўжо нацыянальным брэндам. Насамрэч, нашыя людзі смецце абы дзе не раскідаюць, а, калі насмецілі, то адразу і прыбіраюць. Вуліцу, нават, калі на ёй машын няма, пераходзяць толькі на зялёны сігнал светлафора. Аўтамабілісты пешаходаў прапускаюць. Нават такія “страшныя” людзі, як кантралёры ў грамадскім транспарце першымі вітаюцца і дзякуюць за аплачаны праезд. А на пратэстных акцыях беларусы, калі хочуць узбіцца вышэй, каб агледзецца, перш чым залезці на лаўку, скідаюць абутак. Ёсць нават анекдот, нібыта беларускія партызаны пасля бою з немцамі старана прыбіралі ў лесе за сабой гільзы. У пэўнай ступені гэта праўда, апроч гільзаў, вядома. І сведчанні наконт беларускай талерантнасці, законапаслухмянасці можна адшукаць у старых дакументах. Так, падарожныя нататкі пакінуў дыпламат Свяшчэннай Рымскай імперыі Сігізмунд фон Герберштэйн, які ў XVI стагоддзі ехаў праз Беларусь з пасольствам у Масковію. Ён пісаў, што вазы з каштоўнымі падарункамі для маскоўскага цара ў нашых гарадах і мястэчках яны пакідалі нанач проста на галоўнай плошчы перад ратушай пад гарантыі магістрата. І нічога не прападала. Бо ў выпадку крадзяжу жыхары горада, якая мелі самакіраванне паводле Магдэбургскага права, неслі б калектыўную адказнасць. Яны б мусілі кампенсаваць пасольству страты ўласным коштам і лавіць злодзея сваімі сіламі. Яшчэ Герберштэйна моцна ўразіла рэлігійная талерантнасць на нашых землях. У Заходняй Еўропе ў той час ішлі крывавыя рэлігійныя войны паміж католікамі і пратэстантамі, з некаторых краін выганялі габрэяў. А тут ён сам быў сведкам, як у нас за вячэрай за адным сталом сабраліся мясцовыя ксёндз, праваслаўны бацюшка, пастар-кальвініст і рабін, каб сумесна абмеркаваць патрэбы і праблемы сваіх рэлігійных грамад. Так, талерантнасць уласцівая беларусам яшчэ з даўніх часоў, і мы – сённяшнія, толькі прадаўжальнікі традыцыі. Аднак, ва ўсе часы існавалі і не пісаныя законы, так званае звычаёвае права. У асноўным яно дзейнічала ў традыцыйным вясковым грамадстве. Шляхта любіла судзіцца. А адкуль у селяніна грошы на судовыя пошліны, на адваката? Вось і вырашаліся спрэчкі вясковым колам без удзелу ўладаў. Часам вельмі жорстка. І такая практыка існавала да нядаўніх часоў. Рускі пісьменнік Аляксандр Купрын крыху больш ста гадоў таму ў аповесці “Алеся”, дзеянне якой адбываецца ў Беларускім Палессі, апісвае сялянскі самасуд над канакрадам. Калі мужыкі злавілі яго, то забілі даўгія цвікі ў пяткі, а потым доўга білі дубінамі так, што пад раніцу той кончыўся ў пакутах. Калі прыехала паліцыя для расследвання, ніхто нікога не здаў, ніхто не лічыў сябе вінаватым. Яшчэ перад апошняй вайной у вёсках практыкавалі пакаранне для падпальшчыка, якога злавілі падчас злачынства. Аднавяскоўцы яго проста кідалі ў агонь. Падобны самасуд быў звычаёвай нормай. Згадваецца мне і гісторыя, расказаная адным ветэранам. Яму было васямнаццаць гадоў, калі іх партызанскі атрад захапіў карнікаў -- двух немцаў і аднаго паліцая. Палонных партызаны не бралі, як і немцы не бралі іх у палон. Камандзір дапытаў захопленых ворагаў і загадаў расстраляць. Выконваць прысуд адправілі самых маладых. Калі юнакі вялі палонных праз вёску, то на вуліцу выбеглі жанчыны з віламі, рыдлёўкамі, адагналі партызан. А потым учынілі з карнікамі тое, што лічылі патрэбным. Паліцаю адрэзалі вушы і расцялі рот касой ад вуха да вуха, немцам выпусцілі вантробы, дабілі рыдлёўкамі і закапалі каля дарогі.

Расскажем о Вас всему городу