У Пінску адбудзецца мерапрыемства «Пiнск – горад дзесяцi стагоддзяў»
Святкаванню Дня горада прысвечаны шэраг творчых сустрэч, прэзентацыя кнігі і гістарычная экспазіцыя, якія адбудуццы пад час мерапрыемства «Пiнск – горад дзесяцi стагоддзяў».
Гасцей культурна-асветнiцкай сустрэчы чакаюць размова з гiсторыкамi, краязнаўцамi і культурнымі деячамі горада, агляд экспазiцыі творчага аб’яднання «Кавальская майстэрня». Пад час мерапрыемста адбудзецца прэзентацыя этнаграфічнага парталу svajksta.by і кнiгi А.Мiкуса «Пра паганства i балтаў».
Мерапрыемства пачнецца ў 17.30 5 кастрычніка 2018 г. у Брэсцкім абласным цэнтры iнавацыйнай i тэхнiчнай творчасцi, што на вуліцы Іркутска-Пінскай дывізіі, 42.
Уваход вольны.
Тэлефон для даведак +375296280266.