Гатуем разам з “Грошыкам”!

Сёння мы завіталі на вячэру да пінчанкі Валерыі Iеўлевай. Калі яна вяртаецца дадому з працы, то ператвараецца ў… цудоўную гаспадыню! Яна заўсёды ведае, як смачна і разнастайна пачаставаць сваіх блізкіх, а яшчэ – дзе танней купіць і калі не грэх сэканоміць.

– Пачула, што ў дыскаўнтары “Грошык” распачалася новая акцыя: з 8 па 21 ліпеня “цуд-цана” на свініну на костцы. Адразу ўзнікла ідэя запячы мяса з грыбной падлівай па рэцэпту, які так любяць у маёй сям’і. Па дарозе дадому наведалася ў “Грошык”. Сапраўды, лапаткавая частка свініны ў вакуумнай упакоўцы каштуе ўсяго 6 рублёў 99 капеек за кілаграм! Прадукцыя выраблена ў Беларусі, таму купіла яе без сумненняў. Але загаддзя казаць нічога не буду. Перш паспрабуем! – кажа Валерыя Iеўлева і бярэцца за работу.

РЭЦЭПТ АД ВАЛЕРЫІ

Каб мяса атрымалася мяккім і духмяным, яго трэба замарынаваць. Апырскайце свініну алеем і белым вінным воцатам, з усіх бакоў пасаліце. Зрабіце ў ёй праколы нажом і нашпігуйце зубчыкамі часнаку. Загарніце лапатку ў фальгу і пакладзіце ў форму для запякання. У ідэале мяса павінна так марынавацца ўсю ноч, але калі сям’я больш не можа ўжо чакаць, то будзе дастаткова і гадзіны. Пастаўце загатоўку ў разагрэтую да 190°С духоўку. Час запякання – 1,5 – 2,5 гадзіны (усё залежыць ад асаблівасцей вашай духоўкі).

Падліва таксама робіцца проста: абсмажваем на патэльні цыбулю з грыбамі, пасля дадаем смятану.

Адчуваеце апетытны водар? Гэта Валерыя ўжо дастае з духоўкі мяса. Нарэшце прыгатавалася:

– Засталося парэзаць яго на роўныя кавалкі і паліць смачнай грыбной падлівай. Падаецца да стала з маладой бульбай, – удакладняе Валерыя. – М-м-м… Страва атрымалася мяккая, духмяная, сакавітая. Гатуецца проста, а выглядае святочна. Смачна есці!

P.S. Дарэчы, у дыскаўнтары “Грошык” цяпер на акцыі не толькі свініна, але і тушка кураняці-бройлера – 5,99 рублёў за 1 кг. Спяшайцеся за свежым мясам па цудоўных цэнах! Гатуйце з яго свае любімыя стравы і дасылайце нам рэцэпты. Абавязкова дабаўляйце фота. Магчыма, менавіта ваша пісьмо натхніць кагосьці на стварэнне чарговага кулінарнага шэдэўру!

Магазіны “Грошык” знаходзяцца ў нашым горадзе па адрасам:
— вул. 60 год Кастрычніка, 26
— вул. Паркавая, 110
— вул. Пучкова, 12А
— вул. Стэпавая, 15
— вул. Тэхнічная, 6А

ООО «Евроторг», УНП101168731

Афиша города